Умацоўваць сувязі, а не ўзводзіць сцены

- 14:51Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун лічыць, што Еўропа рухаецца ў няправільным кірунку — трэба ўмацоўваць сувязі, а не ўзводзіць новыя сцены. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на ХХ Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ-2016), паведамляюць РІА Навіны.

“Мы бачым разрыў сувязей паміж дзяржавамі і стварэнне новых сцен. Гісторыя вучыць нас таму, што Еўропа рухаецца не ў правільным кірунку. Нам неабходна ўмацоўваць сувязі і будаваць масты замест таго, каб узводзіць сцены”, — сказаў Пан Гі Мун.

Генеральны сакратар таксама заявіў, што ААН цалкам падтрымлівае кааліцыі, якія змагаюцца ў Сірыі супраць тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”. “Сёння мы занадта многа пакутуем (ад тэрарызму) і не можам дазволіць, каб такая сітуацыя працягвалася далей, — цытуе Пан Гі Муна ТАСС. — Менавіта таму па меры таго, як мы цалкам падтрымліваем кааліцыі, якія змагаюцца ў Сірыі супраць ІД, самы час звярнуцца да першапрычын тэрарызму”. “Я прадставіў Генеральнай Асамблеі ААН каля 70 рэкамендацый, для таго каб дзяржавы змаглі вельмі ўважліва прааналізаваць іх, а потым прымяніць гэтыя рэкамендацыі па абставінах. Спадзяюся, што Генеральная Асамблея будзе падтрымліваць гэтыя рэкамендацыі. Я таксама заклікаю вас разгледзець гэтыя рэкамендацыі вельмі ўважліва і паставіць іх у ваш нацыянальны парадак дня”, — заявіў Пан Гі Мун.