Увага! Прамая лінія!

- 11:11Навіны

Паважаныя чытачы, рэдакцыя “Настаўніцкай газеты” і Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі запрашаюць вас да шчырай размовы.

Тэлефануйце на нашу прамую лінію і задавайце пытанні, якія тычацца працоўнага заканадаўства, кадравай палітыкі, арганізацыі і аховы працы, налічэння заработнай платы, аздараўлення, дзейнасці пярвічных прафсаюзных арганізацый. У рабоце прамой лініі прымуць удзел спецыялісты Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза:

Валянціна Аляксееўна Ільіна — намеснік старшыні ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі;

Ларыса Васільеўна Манюк — галоўны прававы інспектар працы;

Марына Леанідаўна Лясун — галоўны тэхнічны інспектар;

Валянціна Рыгораўна Герасімовіч — загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы;

Аксана Уладзіміраўна Васілевіч — загадчык аддзела арганізацыйнай работы.

Задаць пытанні можна будзе 4 кастрычніка з 14 да 16 гадзін, патэлефанаваўшы па нумары 8 (017) 292-27-98. Папярэдне можна дасылаць пытанні на электронны адрас hijjaz@ng-press.by.