Узаемадзеянне краін змякчыла наступствы крызісу

- 14:45Інфармацыйная гадзіна

Механізмы ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве змякчылі наступствы сусветнага эканамічнага крызісу. Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на прэс-канферэнцыі.

Дзяржсакратар адзначыў, што ў 2015 годзе адбылося зніжэнне беларуска-расійскага тавараабароту на 27 працэнтаў. “Прычына — складанасці ў эканамічнай галіне, якія закранулі абедзве нашы дзяржавы, — канстатаваў ён. — Лічу, калі б не было адбудаваных механізмаў узаемадзеяння, лічбы былі б больш засмучальнымі. Механізмы ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы здольныя змякчыць наступствы сусветнага крызісу”.
Рыгор Рапота адзначыў, што, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, памер бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2016 годзе не зменшаны, ён застаўся на ўзроўні ранейшых гадоў. “Гэта сведчыць аб тым, якое значэнне надаецца рэалізацыі сацыяльных, эканамічных, навукова-тэхнічных праектаў Саюзнай дзяржавы”, — сказаў дзяржсакратар.
Паводле яго слоў, больш за 50 працэнтаў сродкаў саюзнай дзяржавы расходуецца на навукова-тэхнічныя праграмы, якія маюць на мэце развіццё ўзаемадзеяння навуковых сфер дзвюх краін і стварэнне інавацыйнага прадукту.
Рыгор Рапота нагадаў, што ў мінулым годзе рэалізоўвалася дзесяць саюзных праграм, тры з якіх ужо завершаны. Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час чакаецца прыняцце некалькіх новых праграм Саюзнай дзяржавы. Праграмы, якія рэалізуюцца, тычацца касмічнай сферы, мікраэлектронікі, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, біятэхналогій, нанаматэрыялаў.