Узаемнае прызнанне віз можа адбыцца ўжо ў гэтым годзе

- 10:49Інфармацыйная гадзіна

Беларускія спецыялісты на перагаворах у Маскве абмеркавалі пытанне ўзаемнага прызнання віз у Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым паведаміў у Палаце прадстаўнікоў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Іван Падгурскі, адказваючы на пытанне спікера Уладзіміра Андрэйчанкі.

На ўдакладняльнае пытанне спікера аб тым, ці будзе прынята рашэнне да канца 2017 года, Іван Падгурскі запэўніў, што беларускі бок робіць для гэтага ўсё магчымае, хоць тэма, якая абмяркоўваецца, няпростая.

Раней беларускі сенатар, старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы па пытаннях знешняй палітыкі Сяргей Рахманаў паведамляў, што пагадненне аб узаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй можа быць падпісана да канца 2017 года. Прычым размова ў гэтым дакуменце будзе весціся не толькі аб узаемным прызнанні віз, але і аб іншых дазвольных дакументах з улікам тых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў краінах у будучыні. Гэта, у прыватнасці, чэмпіянат свету па футболе ў 2018 годзе ў Расіі і II летнія Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе ў Беларусі.