Пастаянны савет АДКБ разгледзеў праекты парадкаў дня пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі і вырашыў накіраваць іх у дзяржавы — члены АДКБ ва ўстаноўленым парадку. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
Пастаянны савет таксама ўзгадніў план мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў кастрычніцкай (2016 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і рэкамендаваў яго да ўнясення на зацвярджэнне старшыні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Пастаянны савет прадоўжыў разгляд і дапрацоўку праекта рашэння СКБ АДКБ “Аб Плане рэалізацыі Стратэгіі калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на перыяд да 2025 года”. Члены савета разгледзелі праект пераліку тэм сумесных заяў у 2017 годзе і праект плана кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ па пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны на другое паўгоддзе 2017 года — першае паўгоддзе 2018 года. Работа над дакументамі прадоўжыцца ў ходзе пасяджэнняў Пастаяннага савета АДКБ, якія маюць адбыцца.
Таксама ўзгоднены праект пастановы Савета міністраў абароны АДКБ аб базавай навукова-даследчай арганізацыі краін АДКБ у галіне даследавання праблем матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Вырашана ўнесці праект дакумента на разгляд у ходзе пасяджэння Савета міністраў абароны АДКБ, якое мае адбыцца.
Пасяджэнне Пастаяннага савета адбылося ў Сакратарыяце АДКБ пад старшынствам паўнамоцнага прадстаўніка Беларусі ў АДКБ Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі. У пасяджэнні прыняў удзел новы генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў.