Узнагароды за плённую працу

- 11:00Адукацыйная прастора

Заслужанымі ўзнагародамі за плённую працу было адзначана настаўніцтва Магілёўшчыны. У рэгіёне падвялі вынікі штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці і прысуджэнні звання “лепшы па прафесіі”.

У мінулым годзе навучальныя ўстановы вобласці паслядоўна і мэтанакіравана ажыццяўлялі работу па павышэнні якасці адукацыі і развіцці адукацыйнай сферы. Было дасягнута нямала станоўчых вынікаў. У гэтым ёсць і заслуга кожнага педагога. Начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў пажадаў настаўнікам поспехаў і ў далейшым, пасля чаго адкрыў цырымонію ўзнагароджання.

Сярод гарадскіх упраўленняў адукацыі лепшай была прызнана работа ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама (начальнік Алена Леанідаўна Новікава). Пераможныя дыпломы сярод аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў атрымалі кіраўнікі сфер адукацыі Касцюковіцкага і Кіраўскага раёнаў. Пераможныя дыпломы былі ўручаны начальнікам аддзелаў Алене Міхайлаўне Сіроткінай і Наталлі Яўгенаўне Траццяковай.

Па профілі дашкольнай адукацыі як лепшых адзначылі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 Магілёва (загадчык Таццяна Юр’еўна Швяцова) і яслі-сад № 14 аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна (загадчык Наталля Фёдараўна Дарашкеева).

Найбольш эфектыўна сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі спрацавалі сярэдняя школа № 1 імя П.А.Крываноса Клічава (дырэктар Наталля Іванаўна Кніга), Кадзін-ская сярэдняя школа Магілёўскага раёна (дырэктар Наталля Эдуардаўна Тарасенка), магілёўская гарадская гімназія № 1 (дырэктар Аляксандр Фёдаравіч Цвілік), Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3 (дырэктар Канстанцін Міхайлавіч Грыгаровіч).

Самыя высокія паказчыкі работы ў спецыяльнай адукацыі за мінулы год прадэманстравалі Асіповіцкая спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату (дырэктар Ларыса Адамаўна Гормаш) і Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Шклова (дырэктар Людміла Анатольеўна Анікеева).

Лепшай у профілі прафесійна-тэхнічнай адукацыі была прызнана работа Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа (дырэктар Алег Адамавіч Бахановіч) і прафесійнага ліцэя № 9 Магілёва імя А.П.Старавойтава (дырэктар Міхаіл Уладзіміравіч Сасонка).

Сярод устаноў дадатковай адукацыі перамог калектыў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” Бабруйска (дырэктар Ніна Фёдараўна Касцян). У групе сацыяльна-педагагічных устаноў дыплом атрымаў Круглянскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр (дырэктар Жанна Віктараўна Яфрэмава). А лепшай сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі была названа праца Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа (дырэктар Сяргей Мікалаевіч Казлоў).

Пашана і гонар на ўрачыстай цырымоніі былі аддадзены і лепшым па прафесіі. Сёлета імі сталі настаўнік працоўнага навучання сярэдняй школы № 1 Слаўгарада Эдуард Юр’евіч Гардзееў, выхавальніца Лабанаўскага ясляў-сада — базавай школы Чэрыкаўскага раёна Таццяна Валянцінаўна Драздова, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі “Ветразі” Магілёва Марыя Аляксандраўна Кузняцова, майстар вытворчага навучання Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Андрэй Генадзьевіч Гулінскі.

Своеасаблівым агульным падарункам для прадстаўнікоў лепшых педагагічных калектываў сталі выдатныя канцэртныя нумары ад юных талентаў Прыдняпроўскага краю.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.