У Беларусі на канец сакавіка бягучага года на 100 заяўленых вакансій прыпадала 98 беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (на канец сакавіка мінулага года — 183 чалавекі), паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец сакавіка бягучага года склала 43,4 тысячы чалавек — на 18,9 працэнта менш, чым на канец сакавіка мінулага года, і на 1,6 працэнта больш, чым на канец лютага бягучага года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец сакавіка гэтага года склаў 1 працэнт ад эканамічна актыўнага насельніцтва (год назад гэты паказчык складаў 1,2 працэнта).
У I квартале 2017 года на ўлік было пастаўлена 61,5 тысячы чалавек, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх прызнана беспрацоўнымі 48,4 тысячы чалавек, або 78,6 працэнта ад колькасці тых, хто звярнуўся. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 33,9 тысячы чалавек, у тым ліку 26,7 тысячы беспрацоўных, або 78,9 працэнта ад колькасці ўсіх працаўладкаваных. На канец сакавіка ў агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных жанчыны складалі 32,5 працэнта.
Паводле даных Белстата, у эканоміцы рэспублікі ў лютым 2017 года было занята 4,367 млн чалавек — на 1,7 працэнта менш, чым у лютым 2016-га. У агульнай колькасці занятага насельніцтва 2,9824 млн чалавек, або 68,3 працэнта, складалі работнікі арганізацый (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці). Арганізацыямі ў лютым было прынята на работу 39,5 тысячы чалавек (1,3 працэнта сярэднямесячнай колькасці). У агульнай колькасці прынятых работнікаў доля прыёму на дадаткова ўведзеныя рабочыя месцы склала 4,8 працэнта. Звольнена па розных прычынах 40,9 тысячы чалавек (1,4 працэнта сярэднямесячнай колькасці). Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (суадносіны колькасці прынятых і колькасці звольненых) у лютым 2017 года склаў 0,965 (у лютым 2016 года — 0,844).