Успаміны і парады: з маладымі спецыялістамі сустрэліся кіраўнікі ўстаноў адукацыі Цэнтральнага раёна Гомеля.
Атрымаць парады ад вопытных кіраўнікоў устаноў адукацыі, даведацца пра сакрэты прафесійнага майстэрства, пачуць аповеды пра першыя крокі ў якасці маладых спецыялістаў у нефармальнай, цёплай атмасферы — такую магчымасць атрымалі выпускнікі педагагічных універсітэтаў і каледжаў, якія прыступілі да работы ў дзіцячых садах, школах і гімназіях Цэнтральнага раёна Гомеля.
Арганізатарамі сустрэчы “без гальштукаў”, якая прайшла ў сярэдняй школе № 27, выступілі загадчыкі аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Людміла Крылісценка, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алеся Язерская і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Наталля Сазонава.
— За маладымі, працавітымі і ініцыятыўнымі людзьмі — будучыня нашага раёна і ўсёй краіны, — адзначыла, адкрываючы сустрэчу, Людміла Крылісценка. — Сёння мы сабралі вас у такой нефармальнай атмасферы, каб старэйшыя сябры прыгадалі свае першыя крокі ў прафесіі, падзяліліся сакрэтамі лідарства, раскрылі таямніцы адносін з дзецьмі, іх бацькамі і калегамі. Спадзяюся, што маладыя спецыялісты атрымаюць станоўчыя эмоцыі ад знаёмства са старэйшымі калегамі і равеснікамі, а таксама прэзентуюць новыя ідэі.
Атмасфера сустрэчы сапраўды была цёплай і спагадлівай: настаўнікі і выхавальнікі дзяліліся цікавымі выпадкамі са свайго прафесійнага і асабістага жыцця, жартавалі. І амаль кожны з выступаючых выказваў адну і тую ж думку: найвялікшае шчасце — знайсці работу па душы. Педагог — гэта скульптар чалавечых характараў. Мала даць дзецям трывалыя веды, трэба выхаваць агульначалавечыя каштоўнасці — любоў да блізкіх, павагу да старэйшых, патрыятызм. А для гэтага і самому трэба быць сапраўдным чалавекам.
Чытайце матэрыял Ірыны Грамыка ў нумары ад 27 снежня 2022 года.