Відавочна вялікая цікавасць да ўзаемаадносін з саюзам

- 12:05Інфармацыйная гадзіна

Больш за 50 краін жадаюць супрацоўнічаць з Еўразійскім эканамічным саюзам, паведаміў на форуме “Еўразійскі тыдзень” старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян.

“Цяпер мы найбольш актыўна прымяняем дзве формы ўзаемадзеяння. Першая форма — гэта дагаворы аб зонах свабоднага гандлю. Вышэйшы савет ЕЭК даў нам мандат для перагавораў з прыярытэтнымі сямю краінамі. Мы ў інтэнсіўным перагаворным працэсе з Іранам, Ізраілем, Індыяй, Сербіяй, Сінгапурам. Другі фармат — гэта мемарандумы, якія мы заключаем з краінамі, якія жадаюць узаемадзейнічаць з намі. Больш за 50 краін выказала жаданне працаваць з намі і паглыбляць узаемаадносіны”, — паведаміў Тыгран Саркісян.

Паводле яго слоў, другі фармат дае магчымасць у ходзе работы выявіць асноўныя эканамічныя інтарэсы двух бакоў. Ствараюцца сумесныя рабочыя групы, якія даследуюць патэнцыял супрацоўніцтва і выгады.

“Інтэнсіўныя перагаворы ў рамках гэтых мемарандумаў даюць нам магчымасць уносіць правільныя напрамкі паглыблення ўзаемадзеяння з краінамі. Відавочна вельмі вялікая цікавасць да нас. Вельмі многія краіны са спіса 50 выказваюць жаданне адразу перайсці да фазы падпісання пагаднення аб зоне свабоднага гандлю. На гэтым этапе прэзідэнты вызначылі прыярытэтныя напрамкі, і на найбліжэйшыя пяць гадоў задача сфармулявана такім чынам, што мы павінны паглыбляць нашу інтэграцыю, здымаць усе бар’еры”, — адзначыў старшыня калегіі ЕЭК на штогадовым міжнародным выставачным форуме “Еўразійскі тыдзень”, арганізаваным краінамі ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіяй.