VIII з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

- 12:09Актуально, Апошнія запісы

Учора ў Мінску прайшоў VIII з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

У яго рабоце прынялі ўдзел міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, старшыня галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка і прадстаўнікі ўсіх узроўняў адукацыі з розных куткоў краіны. Такое прадстаўніцтва дазволіла ўдзельнікам мерапрыемства не толькі падвесці вынікі работы галіновага аб’яднання за мінулыя пяць гадоў, але і абмеркаваць у цэлым найбольш балючыя і важныя пытанні для сістэмы адукацыі.
А абмеркаваць ёсць што. За мінулыя пяць гадоў у сістэме адукацыі адбылося вельмі многае. Гэта рэарганізацыя і аптымізацыя, атэстацыя, патрабаванні па павышэнні якасці, эфектыўнасці, выніковасці работы і многае іншае. За гэты час сістэма атрымала новыя ўмовы, рэсурсы, магчымасці, новую заработную плату, а разам з тым і скарачэнне штатаў, інтэнсіфікацыю працы, кадравы голад, адток маладых спецыялістаў з сістэмы, адсутнасць жадання ў абітурыентаў паступаць на педагагічныя спецыяльнасці. Як змяніць гэтыя тэндэнцыі? Дзе шукаць рэзервы для паляпшэння сацыяльна-эканамічнага становішча работнікаў галіны — на ўзроўні краіны ці рэгіёнаў? Ці можна пазбавіць настаўнікаў няпрофільных функцый? Усё гэта і многае іншае стала пытаннямі для абмеркавання ўдзельнікаў з’езда.

Фота Алега ІГНАТОВІЧА.