«Вы робіце навакольны свет прыгажэйшым і дабрэйшым». Андрэй Іванец павіншаваў жанчын са святам 8 Сакавіка

- 9:00Актуально, Новости

Цёплыя віншаванні адрасаваў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец жанчынам з нагоды свята 8 Сакавіка.

Дарагія жанчыны! Паважаныя калегі!

Ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ад мяне асабіста прыміце самыя цёплыя і душэўныя віншаванні з Днём жанчын!

У гэтае свята мы дорым вам словы ўдзячнасці за тое, што вы робіце навакольны свет прыгажэйшым і дабрэйшым, прыўносіце ў яго гармонію і натхненне.

Сёння ў сістэме адукацыі працуюць у асноўным жанчыны. Упэўнены, у жанчыне­-настаўніку самой прыродай закладзены такія вялікія якасці, як міласэрнасць, спагада, дабрыня і любоў.

Ваш штодзённы клопат і цярпенне дапамагаюць дзецям паверыць у свае сілы і стаць паспяховымі. Вы падштурхоўваеце іх да адкрыццяў і вучыце дасягаць пастаўленай мэты, на ўласным прыкладзе дэманструеце прафесійную самаадданасць і чалавечнасць. Вы раскрываеце здольнасці сваіх вучняў, дапамагаеце ім вызначыць сваё будучае прызванне, выбраць жыццёвы шлях.

Пры гэтым заўсёды застаяцеся надзейнымі захавальніцамі дамашняга ачага, дорыце цеплыню і клопат блізкім.

Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!