Цёплыя віншаванні адрасаваў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец жанчынам з нагоды свята 8 Сакавіка.
Мілыя жанчыны!
У гэты прыгожы вясновы дзень віншую вас са святам 8 Сакавіка!
Вясна — час абнаўлення, адраджэння, натхнення і любові, а гэты святочны дзень — яшчэ адна нагода сказаць вам дзякуй за душэўную цеплыню і клопат, згадаць пра вашу ўнутраную сілу, энергію і шчырасць. Вы розныя, але ўсе па-свойму ўнікальныя. Вы смела рухаецеся наперад, адкрываючы новыя гарызонты.
Менавіта таму жанчына-педагог з’яўляецца рухаючай сілай сістэмы адукацыі. Ваш штодзённы клопат і цярпенне дапамагаюць кожнаму дзіцяці паверыць ва ўласныя сілы і дабіцца поспеху.
Вы матывуеце да адкрыццяў і вучыце дасягаць пастаўленай мэты. Уласным прыкладам дэманструеце прафесійную адданасць і чалавечнасць.
Будучы настаўнікамі і кіраўнікамі, выхавальнікамі і педагогамі дадатковай адукацыі, выкладчыкамі і навукоўцамі, вы знаходзіцеся на перадавой адукацыйнай галіны, смела бераце ініцыятыву ў свае рукі і натхняеце на новыя дасягненні дзеля поспеху сям’і і дзяржавы. Дзякуй вам за гэта!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні і сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, выдатнага настрою, шчасця, росквіту і дабрабыту!
Фота pixabay.com