У Лондане тысячы людзей, у асноўным студэнты, прайшлі маршам па цэнтры горада.
Яны патрабавалі павялічыць так званы падатак на багацце, каб забяспечыць у краіне бясплатную адукацыю і зрабіць яе больш даступнай для людзей. Такім чынам, пратэстанты далі дакладны сігнал уладам. Менш чым праз тыдзень урад Вялікабрытаніі будзе абмяркоўваць бюджэт на наступны год, паведамляе тэлеканал “Расія 24”.