Вялікабрытанія: студэнты правялі акцыю пратэсту

- 13:54Паралелі

У Лондане тысячы лю­дзей, у асноўным студэнты, прайшлі маршам па цэнтры горада.

Яны патрабавалі павялі­чыць так званы падатак на багацце, каб забяспечыць у краіне бясплатную адукацыю і зрабіць яе больш даступнай для лю­дзей. Такім чынам, пратэстанты далі дакладны сігнал уладам. Менш чым праз тыдзень урад ­Вялікабрытаніі будзе абмяркоў­ваць бюджэт на наступны год, паведамляе тэлеканал “Расія 24”.