“Вясёлыя старты”

- 13:03Дашкольная адукацыя

Нішто так не збліжае педагогаў і дзяцей, як сумесныя святы і забавы, менавіта таму ў нашай установе стала традыцыяй правядзенне сумесных з педагогамі, бацькамі і дзецьмі спартыўных свят.

Падчас спартыўнага свята “Вясёлыя старты” на старт выйшлі 2 каманды — “Кропелькі” і “Праменьчыкі”, кожная з якіх складалася з аднаго з бацькоў, 1 педагога і 12 дзяцей. Тут не мелі значэння ўзрост і фізічная падрыхтоўка ўдзельнікаў, патрабавалася толькі быць прыхільнікам здаровага ладу жыцця. Праграма “Вясёлых стартаў” была даволі насычанай.

Першым заданнем стала прывітанне каманд. Затым камандам прапаноўваліся займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы з элементамі бегу, скачкоў на мячах, дзе выхаванцы змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы гэтага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Балельшчыкі і гледачы сачылі за ходам падзей і вельмі перажывалі. Спартыўны запал і жаданне дасягнуць перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі, што адбываецца вакол.

Кожны стараўся з усіх сіл прыйсці да фінішу першым. У зале панавалі смех, шум і весялосць. Шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей — лепшая ўзнагарода ўсім арганізатарам свята.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.