Выбар на карысць палітыкі, якая грунтуецца на сумленнасці, адказнасці, пошуку перамен

- 9:45Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Джона Трампа з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.

“Ваша перамога — сведчанне выбару амерыканскага народа на карысць палітыкі, якая грунтуецца на сумленнасці, адказнасці, пошуку перамен, — гаворыцца ў віншаванні. — Сваёй актыўнай, шчырай і смелай пазіцыяй у ходзе перадвыбарнай кампаніі вы ўзварухнулі амерыканскае грамадства, вярнуўшы яго да сапраўднай дэмакратыі”.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь у знешнепалітычнай дзейнасці заўсёды прытрымлівалася неабходнасці канструктыўнага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі. “Спадзяюся, што пад вашым кіраўніцтвам нармалізацыя адносін паміж нашымі краінамі прадоўжыцца”, — адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў Дональду Джону Трампу здароўя, энергіі і настойлівасці ў выкананні перадвыбарных абяцанняў.