Выбаршчыкі выступілі супраць асацыяцыі ЕС з Украінай

- 11:45Інфармацыйная гадзіна

Прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ па выніках дэбатаў у парламенце мае намер абмеркаваць з членамі Еўрасаюза пагадненне аб асацыяцыі  з Украінай.

Нідэрланды будуць настойваць на змяненнях у дакуменце з улікам рэзультатаў рэферэндуму, па выніках якога 60 працэнтаў выбаршчыкаў выступаюць супраць асацыяцыі з Украінай.

У выпадку правалу перагавораў Нідэрланды гатовы выступіць за адмену ўсіх дамоўленасцей.

Афіцыйныя вынікі рэферэндуму аб асацыяцыі ЕС і Украіны былі аб’яўлены 12 красавіка. Згодна з імі, яўка склала 32,28 працэнта і перасягнула адзнаку ў 30 працэнтаў, што неабходна для прызнання рэферэндуму праведзеным. Супраць ратыфікацыі прагаласавалі 2,5 млн чалавек, або 61 працэнт выбаршчыкаў, за — 1,6 млн чалавек, або 38,21 працэнта выбаршчыкаў.

Закон аб кансультатыўных рэферэндумах быў прыняты ўрадам Нідэрландаў у 2015 годзе. Ён дае магчымасць грамадзянам ініцыіраваць рэферэндумы па законах, якія прыняты, але яшчэ не ўступілі ў сілу. Выключэнні тычацца толькі Канстытуцыі, бюджэту і каралеўскай сям’і. Першым галасаваннем, арганізаваным у адпаведнасці з гэтым законам, стаў рэферэндум па пытанні ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі паміж ЕС і Украінай, які прайшоў 6 красавіка 2016 года.

Вынікі рэферэндуму маюць кансультатыўны характар, яны не маюць абавязковай сілы для ўрада.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка раней заяўляў, што, нягледзячы на вынікі рэферэндуму ў Нідэрландах, пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам працягвае дзейнічаць, а еўраінтэграцыйны курс дзяржавы застаецца нязменным.