Выбары прайшлі з выкарыстаннем новай выбарчай мадэлі і новых тэхналогій

- 10:44Інфармацыйная гадзіна

Місія наглядальнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) прызнала выбары Прэзідэнта Кыргызстана адкрытымі, свабоднымі і дэмакратычнымі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Бішкеку паведаміў генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў.

Паводле яго слоў, выбары ў Кыргызстане адпавядалі патрабаванням нацыянальнага заканадаўства і міжнародным нормам.

“Місія не заўважыла парушэнняў, якія ставілі б пад сумненне легітымнасць вынікаў выбараў. У цэлым у выбарчым працэсе былі забяспечаны роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў. Мы не можам не адзначыць, што выбары Прэзідэнта Кыргызстана прайшлі з выкарыстаннем новай выбарчай мадэлі і новымі тэхналогіямі. Я маю на ўвазе біяметрычную ідэнтыфікацыю і урны, якія аўтаматычна счытваюць”, — сказаў Рашыд Алімаў.

Наглядальнікі ШАС прыбылі ў Кыргызстан паўтара месяца назад. У дзень выбараў яны наведалі 189 участкаў у пяці абласцях краіны.

Прэзідэнцкія выбары ў Кыргызстане адбыліся 15 кастрычніка. Паводле даных Цэнтрвыбаркама, за Сааранбая Жээнбекава аддалі галасы 54,8 працэнта выбаршчыкаў, яго асноўны канкурэнт Амурбек Бабанаў набраў 33,7 працэнта галасоў. У прэзідэнцкіх выбарах прынялі ўдзел 1 млн 668 тысяч 49 чалавек, усяго ў рэспубліцы зарэгістраваны 3 млн 25 тысяч выбаршчыкаў.