Выкананне пастаўленых Мінску задач рэальнае — патэнцыял у сталіцы значны

- 12:26Інфармацыйная гадзіна

Строгае патрабаванне з кіраўнікоў Мінска будзе за выкананне прагнозных паказчыкаў па працаўладкаванні на новыя рабочыя месцы, росце заработнай платы і прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на ролі кіраўнікоў адміністрацый раёнаў Мінска. “Усе пытанні, якія тычацца работы прадпрыемстваў і арганізацый, пытанні, ад якіх залежыць жыццё людзей на тэрыторыях, павінны вырашацца адказна і аператыўна, — сказала яна. — Прагнозныя паказчыкі ў сталіцы павінны быць забяспечаны, трэба прыняць для гэтага ўсе неабходныя меры”. Яна лічыць, што Мінск павінен паказаць прыклад рэгіёнам рэспублікі ў гэтай рабоце.

Што тычыцца выканання ўстаноўленага задання па працаўладкаванні на наваствораныя рабочыя месцы, то гэтым трэба цесна займацца і кіраўнікам адміністрацый, і кіраўнікам на месцах. “Пастаўлена задача да 1 кастрычніка прыняць абноўлены дэкрэт № 3. Акцэнт пераносіцца на мясцовыя органы ўлады. Вы павінны адсачыць кожнага чалавека, скласці вывераныя спісы — прапануйце людзям работу, дапамагайце ім з працаўладкаваннем”, — сказала Наталля Качанава.

Мінску даведзена заданне дасягнуць у снежні ўзроўню сярэдняй заработнай платы Br1385. “Трэба не толькі выйсці ў снежні на гэты параметр, але і ўтрымаць яго”, — падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу на неабходнасць дашліфаваць парадак у Мінску. “Да ўтрымання тэрыторый у цэнтры сталіцы, як паказаў аб’езд, пытанняў няма, чаго не скажаш аб дваровых тэрыторыях на ўскраінах, — канстатавала яна. — Усе, хто прыязджае ў Мінск, адзначаюць, што горад прыгожы і чысты. Але трэба парадак дашліфаваць — ёсць праблемныя месцы”.

Яна зрабіла акцэнт на аб’ектах незавершанага будаўніцтва. “Вазьміце сітуацыю на кантроль — пытанні трэба аператыўна вырашаць, зацягваць з гэтым нельга”, — паставіла задачу Наталля Качанава.

На яе думку, выкананне пастаўленых Мінску задач рэальнае — патэнцыял у сталіцы значны. “Пастаўлена задача — выконвайце, даводзьце да лагічнага завяршэння”, — рэзюмавала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, і дадала, што ў краіне выбудавана сур’ёзная работа па ўсёй вертыкалі.