Савет Бяспекі ААН афіцыйна назваў былога кіраўніка Урада Партугаліі Антоніу Гутэрыша адзіным кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара ААН. Аб гэтым паведаміў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін.
Кандыдатура Антоніу Гутэрыша была зацверджана ў час галасавання, якое адбылося ў Савеце Бяспекі ААН.
Канчатковае галасаванне адносна вылучанага Саветам Бяспекі ААН кандыдата адбудзецца ў Генасамблеі сусветнай арганізацыі. Дата галасавання пакуль не назначана.