Вынікі работы парка “Вялікі камень” будуць істотна ўплываць на эканоміку Беларусі

- 10:27Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” будуецца апераджальнымі тэмпамі, заявіў у час наведвання парка намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

Паводле ацэнкі Анатоля Калініна, работы ў парку вядуцца эфектыўна, якасна і хутка. Віцэ-прэм’ер звярнуў увагу, што яшчэ ў пачатку года будаўніцтва некаторых аб’ектаў яшчэ не пачалося, а цяпер іх узвядзенне выйшла на фінішную прамую.

“Індустрыяльны парк развіваецца вельмі эфектыўна. Кітайскія партнёры вядуць будаўніцтва апераджальнымі тэмпамі. У цэлым забудова парка вядзецца ў 2 разы хутчэй за нарматыўныя тэрміны. У гэтым ёсць заслуга і беларускіх будаўнікоў, субпадрадных арганізацый”, — адзначыў Анатоль Калінін.

Віцэ-прэм’ер лічыць, што ў будучыні вынікі работы парка будуць істотна ўплываць на эканоміку Беларусі. Урад таксама разлічвае, што інвестыцыйны праект будзе фарміраваць істотную долю даходнай часткі бюджэту.

У Мінску і Мінскай вобласці з удзелам Анатоля Калініна прайшоў рэспубліканскі семінар-нарада па вывучэнні перадавога вопыту праектавання і будаўніцтва грамадскіх будынкаў, жылых комплексаў і аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры, а таксама кіравання аб’ектамі нерухомай маёмасці.