Выпадак нетыповы, але настаўнікаў неабходна абараніць

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч лічыць неабходным узмацніць меры бяспекі ў школах.

Адказваючы на пытанне наконт нядаўняга нападзення вучня на настаўніка ў адной з мінскіх школ, міністр сказаў: “Ёсць сусветная практыка рэагавання на такія выпадкі, абароны выкладчыкаў. Гэта ўнутраная ахова школы, сістэма гарантавання бяспекі жыццядзейнасці навучальнай установы. На жаль, сёння мы часта грэбуем такімі агульнапрынятымі мерамі”.

Міністр падкрэсліў, што гэты выпадак нетыповы для Беларусі. “Ён сітуацыйны ў большай ступені, чым маючы нейкую сур’ёзную аснову. Тым больш што вучань характарызаваўся станоўча, — сказаў кіраўнік МУС. — Прэцэдэнт створаны. Будзем думаць, як пазбегнуць такога ў далейшым”.

Нагадаем, 23 мая ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску ўзбудзіла крымінульную справу па ч.1 арт.14 і ч.1 арт.139 КК (замах на забойства). “Папярэдне ўстаноўлена, што 23 мая каля 8.30 жанчына-настаўнік па тэлефоне паведаміла дачцэ, што ад зін са старшакласнікаў нанёс ёй удар у шыю неўстаноўленым вострым прадметам”, — растлумачылі ў Следчым камітэце.

Як патлумачылі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, у міністэрстве ў хуткім часе прапрацуюць пытанне дадатковых мер бяспекі ў школах.

“Што тычыцца Міністэрства адукацыі, то мы плануем ва ўзаемадзеянні з іншымі ведамствамі, у тым ліку з МУС, дадаткова прапрацаваць меры бяспекі. Як толькі план будзе выпрацаваны, я думаю, што гэта ў найбліжэйшы час адбудзецца, мы абавязкова прадставім яго грамадскасці”, — сказала прэс-сакратар міністэрства Юлія Барадун.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *