Высокі палёт

- 9:39Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

Школьнікі з Новалукомля двойчы за апошнія тры гады атрымалі залатыя медалі Сусветнага конкурсу (выставы) вынаходстваў World Invention Competition And Exhibition.

Сярэдняя школа № 1 імя Ф.Ф.Дуброўскага ярка вы­лучаецца на адукацыйнай прасторы Віцебшчыны і краіны. Пад кіраўніцтвам дырэктара Фаіны Вішнеўскай плённа працуе дружная, ініцыятыўная і высокапрафесійная педагагічная каманда. Настаўнікі не толькі ўмеюць захапіць сваімі профільнымі прадметамі, але і стараюцца дапамагчы вучням раскрыць і максімальна развіць іх здольнасці, зрабіць першыя крокі ў будучую прафесію. Педагогі з першых урокаў прывіваюць дзецям любоў да роднага краю, цікавасць да вывучэння беларускай гістарычна-культурнай спадчыны, інавацый і смелых эксперыментаў, імкненне ра­біць добрыя і карысныя для горада — а ў перспектыве і ўсёй краіны — справы. Навучэнцы гэтай школы актыўна і вынікова праяўляюць сябе ў розных напрамках, у тым ліку даследчай і грамадскай дзейнасці. Дасягненні моладзі адзначаны шматлікімі дыпломамі ад раённага да міжнароднага ўзроўню. Тут поруч з пераможцамі рэспубліканскіх спартыўных стартаў, творчых фестываляў і конкурсу “100 ідэй для Беларусі” не менш паспяхова займаюцца па выбраным напрамку юныя валанцёры і эколагі, даследчыкі і прадпрымальнікі. Між іншым, створаная ва ўстанове адукацыі бізнес-кампанія вядома не толькі ў раёне, але і ў вобласці як адна з самых перспектыў-
ных. 

Школа цесна ўзаемадзейнічае з рэсурсным цэнтрам “ЭкаТэхнаПарк-Волма”, Інфармацыйным цэнтрам па атамнай энергіі ў Мінску, Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства.

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 22 лістапада 2022 года.