Высокі ўзровень палітычнага дыялогу і супрацоўніцтва

- 11:25Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Адзначаны высокі ўзровень палітычнага дыялогу паміж краінамі і рэгулярнасць кантактаў, супрацоўніцтва, якое інтэнсіўна развіваецца, у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. Заяўлена аб гатоўнасці ўмацоўваць беларуска-эмірацкае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена не толькі ў развіцці гандлёвых адносін, але і ў рэалізацыі сумесных праектаў і абмене вопытам. На су­стрэчы, у прыватнасці, абмяркоўваліся перспектыўныя праекты ў транспартна-лагістычнай, фінансавай сферах. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне ў Мінску з дапамогай эмірацкага боку Міжнароднага фінансавага цэнтра. Цяпер завяршаецца распрацоўка канцэпцыі рэалізацыі гэтага праекта.

Ёсць вялікі патэнцыял і ў прадаўжэнні інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі. У гэтым плане абмяркоўваецца магчымасць стварэння сумесных вытворчасцей з далейшай рэалізацыяй сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання. ААЭ таксама цікавы беларускі вопыт развіцця сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Акрамя таго, размова ішла аб падрыхтоўцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў да правядзення Сусветнай выставы
“ЭКСПА-2020” і ў прыватнасці ўдзеле ў ёй беларускага боку з тым, каб нацыянальны павільён Беларусі быў прадстаўлены ў найлепшым фармаце і спрацаваў з максімальнай адда­чай.

Аляксандр Лукашэнка і шэйх Мухамед бен Рашыд прадоўжылі размову ў ходзе афіцыйнага абеду. Пасля яго завяршэння кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў за гасціннасць і падарыў карціну пад назвай “Коні” аўтарства беларускага мастака Андрэя Сіцько. Яшчэ адзін традыцыйны падарунак — кошык з беларускімі мяснымі і малочнымі прадуктамі, прысмакамі.­