Вытанчаная брутальнасць

- 12:04Выхаванне, Дадатковая адукацыя

Што толькі не майструюць сучасныя навучэнцы са скуры сваімі рукамі: элегантныя ўпрыгажэнні, непаўторныя вазы і шкатулкі, неверагодныя 3D­-карціны. Правёўшы адзін дзень з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Саламандра” Жлобінскага гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Эўрыка”, наш карэспандэнт таксама прыклала руку да гарбарнага майстэрства.

Вольга Смарцэлава больш за 12 гадоў навучае юных жыхароў Жлобіна гарбарнаму мастацтву. Сёння да яе на заняткі з задавальненнем ходзяць каля пяці дзясяткаў хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Ёсць сярод іх і асаблівыя дзеці, з якімі часцей за ўсё педагог займаецца індывідуальна. Кожны год рады тых, каго захапляе тонкая работа з брутальным матэрыялам, папаўняюцца.

Апынуўшыся ў групе з 12 чалавек, першыя крокі ў новым для мяне рамястве я зрабіла, пачаўшы майстраваць простую рэч — маленькую саву. Сярод няхітрых вырабаў, на якіх практыкуюцца пачаткоўцы, таксама заяц, медзведзяня, сэрцайка. Гэтыя скураныя фігуркі потым можна прымяняць як бірульку, кулон або флікер (калі дабавіць святлоадбівальны элемент).

 

Чытайце матэрыял Марыны Куняўскай у нумары ад 10 студзеня 2023 года.