Вызвалены ад выплаты падатку на прыбытак

- 10:00Інфармацыйная гадзіна

Установы фізічнай культуры і спорту вызваляюцца ад выплаты падатку на прыбытак. Адпаведны ўказ № 443 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 снежня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам, прыбытак ад дзейнасці, што прыносіць даходы, атрыманы арганізацыямі фізічнай культуры і спорту, якія фінансуюцца з бюджэту, вызваляецца ад падаткаабкладання на прыбытак.
Вызваленыя сродкі будуць накіраваны на забеспячэнне статутнай дзейнасці арганізацый, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць іх работы.

Названая норма ўводзіцца з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2021 года. На падставе аналізу эфектыўнасці выкарыстання вызваленых па гэтай ільгоце сродкаў будуць унесены прапановы аб мэтазгоднасці прадаўжэння дзеяння гэтай нормы.