“Я вясну і сонца прынесла з сабою”

- 11:34Педагагічная майстэрня

З цёплай вясновай ноткі пачалася наша размова з выхавальніцай ясляў-сада №  5 Івацэвіч Наталляй Васільеўнай Лемяшэўскай, фіналісткай Рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года — 2017”. Яна падарыла мне цудоўны букет жоўтых цюльпанаў, якія сама вырасціла, і запрасіла наведаць свае заняткі з выхаванцамі 4—5 гадоў па тэме “Вясна”. Педагог ужо другі год працуе ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.

Заняткі праходзілі ў музычнай зале, якая была ўпрыгожана па-святочнаму ярка, склалася адчуванне, што я трапіла ў вясновы лес. Наталлі Васільеўне дапамагала музычны кіраўнік установы Наталля Расціславаўна Варыцкая. 

“Дзеці, сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па вясновым лесе. Паколькі наш лес знаходзіцца вельмі далёка, мы паедзем туды на цягніку, — звярнулася да выхаванцаў Наталля Васільеўна. — Займайце свае месцы ў вагончыках, будзем еха ць весела і радасна. Міша, ты будзеш машыністам”.

Дзеці садзяцца на стульчыкі, састаўленыя ў рад, як быццам у цягніку. Гучыць музыка, выхаванцы выконваюць практыкаванні, імітуючы рух цягніка. Нарэшце, цягнік прыбыў, усе выйшлі на перон.

“Знаходзячыся ў лесе, трэба ведаць правілы паводзін у ім. Уважліва паслухайце іх, — звярнула ўвагу педагог. — “Если в лес пришел гулять, // Свежим воздухом дышать, // Бегай, прыгай и играй, // Только, чур, не забывай, // Что в лесу нельзя шуметь, // Даже очень громко петь. // Испугаются зверушки — // Убегут с лесной опушки. // Ветки тоже не ломай. // Никогда не забывай // Мусор с травки убирать. // Зря цветы не надо рвать. // Из рогатки не стрелять… // В лес приходят отдыхать. // Бабочки пускай летают. // Ну кому они мешают? // Здесь не нужно всех ловить, // Топать, хлопать, палкой бить. // Ты в лесу — всего лишь гость. // Здесь хозяин — дуб и лось. // Их покой побереги, // Ведь они нам не враги! // Помоги лесным зверушкам, // приготовь для них кормушки, // И тогда любой зверек — // будь то ласка иль хорек, // Еж лесной, речная рыбка — скажет: // ты — мой друг! Спасибо! ”. Усе запомнілі лясныя правілы? А зараз мы адпраўляемся ў падарожжа. Уброд пяройдзем ручай. Палюбуемся кветкамі. Сарвём малінку і беленькі грыбок і пакладзём іх у кошыкі”.

Дзеці апынуліся на прыгожай лясной палянцы, удыхнулі свежага паветра, прыслухаліся да спеваў птушак. Наталля Васільеўна папрасіла выхаванцаў удакладніць, якая зараз пара года, і назваць яе прыметы. Дзеці не разгубіліся: “Зараз вясна. Увесну сонейка свеціць ярчэй, з’яўляюцца першыя кветкі і пупышкі на дрэвах, трава зелянее, ідзе вясновы дожджык, птушкі прылятаюць з выраю”.

“Раніцай у вясновым лесе выглянула сонейка. Усё вакол ажыло і прачнулася. Дзеці, давайце пакажам, як сонейка ўстае, — звярнулася да дзяцей Наталля Васільеўна, і тыя паднялі рукі. — Вышэй, вышэй, вышэй! Да ночы сонейка зойдзе ніжэй, ніжэй, ніжэй. Добра, добра, сонейка смяецца! А пад сонейкам усім нам весела жывецца!”

Дзеці пачалі бегаць па палянцы. Раптам Наталля Васільеўна знайшла  кошык з пісьмом: “Хто гэта нам даслаў? Можа, гэта праменьчык сонца, што казыча мне твар, а можа гэта верабейчык, пралятаючы, выпусціў? Ану, Міша, падай мне кошык. Якое ж вялікае гэтае пісьмо! Чытаем, каму яно адрасавана: “Дзіцячы сад “Зорачка”, дзеткам групы “Весёлка”. Гэта вясна разам з сонейкам даслалі нам пісьмо. Яны хочуць, каб вы ўспомнілі, якія птушкі прылятаюць да нас вясной, і прапануюць пагуляць у гульню “Даскажы слоўца”. Слухайце ўважліва вершы-загадкі і адгадвайце, дапаўняючы па сэнсе і рыфме: “В деревянный свой дворец // Прилетел весной… (скворец); Для полей он наших врач, // Ест букашек разных… (грач); Закурлыкали вдали, // Прилетая… (журавли)”. Памятаеце, мы з вамі вучылі верш пра жураўлёў Платона Варанько, давайце яго раскажам. “Жура-жура-журавель! // Облетал он сто земель. // Облетал, обходил, // Крылья, ноги натрудил. // Мы спросили журавля: // “Где же лучшая земля?” // Отвечал он, пролетая: // Лучше нет родного края!” — дэкла­муюць дзеці.

“А якія яшчэ пералётныя птушкі прылятаюць да нас вясной?” — працягнула педагог. Дзеці ўспамінаюць бусла, жаваранка і ластаўку. “Ад зімовай спячкі прачнуліся ў лесе дзікія жывёлы. А хто гэта спіць у нас пад ялінкай?” — запытала Наталля Васільеўна. Дзеці заўважылі мішку, які спаў пад ялінкай, і падышлі да яго ціхенька, каб не разбудзіць.

“Мішка вось-вось прачнецца, таму што наступіла вясна. А хочаце даведацца, якія мядз­ведзю зімой сніліся сны? — спытала Наталля Васільеўна. — Трэба ўзяць воблачка-сон з малюнкамі і выразна вымавіць назву таго, што намалявана на іх. Асаблівую ўвагу звярніце на гук [л]”. Дзеці пачалі вымаў­ляць словы: “лисичка”, “улитка”, “лимон”, “синичка”, “самолёт”, “лягушка”, “малина”, “солнышко”.

На палянцы выраслі першыя вясновыя кветкі, і дзеці пачалі разглядаць іх. Так, называюцца яны пралескі. “Давайце пакажам, як прачынаюцца пралескі, — прапанавала выхавальніца. —
Нашы цудоўныя кветкі распускаюць пялёсткі, ветрык ледзь дыхае і пялёсткі калыша. Затым нашы цудоўныя кветкі закры­ваюць пялёсткі, ківаюць галавой і ціха засынаюць. Кветачкі прыгожыя, але мы не будзем іх рва ць, бу­дзем толькі любавацца”.

Раптам прыляцеў на палянку вясновы ветрык і прынёс хмарку (педагог дэманструе дзецям сінюю хмарку, з якой пайшоў вясновы дожджык). “Паглядзіце, што гэта ў мяне? — педагог дастае рознакаляровы парасон. — Дзяўчынкі, бярыце хутчэй парасоны, а хлопчыкі, бярыце хмаркі”. Гучыць песня, усе выконваюць “Танец кропелек” (муз. і сл. А. Гоманавай) і падпяваюць:

“Кап-кап-кап // Кап-кап-кап // Тучки собираются. // Кап-кап-кап // Кап-кап-кап // Дождик начинается. // Вот на землю капельки, // Капельки упали. // Ручейками по земле // Быстро побежали. // Кап-кап-кап // Кап-кап-кап // Дождик продолжается // И никак, и никак, // Дождик не кончается. // Капельки устали, // Долго танцевали // Дождик, дождик перестань // Отдохнуть недолго дай!”

Дожджык прайшоў, і Наталля Васільеўна дала дзецям заданне наз­ваць, якія колеры намаляваны на парасоніках, а пасля сказаць, што ў прыродзе бывае зялёнага, жоўтага колеру і г.д.

“Паглядзіце, у мяне ёсць чароўная кропелька. А што ў ёй схавалася? — пытаецца педагог. — Заплюшчыце, калі ласка, вочкі. А цяпер расплюшчыце. Правільна, гэта стужачкі. Якога яны колеру? (Сіняга.) На што падобныя? (Ручаёк, дожджык, палачка, дарожка, палоска.) Давайце нашы стужачкі ператворым у лужынкі”. Дзеці разышліся па зале і пачалі раскладваць па падлозе стужачкі.

“На што падобная твая лужына?” — пытаецца ў дзяцей па чарзе педагог. Тыя адказваюць: “кружок”, “талерачка”, “мячык”, “хмарка”. “А мая, як вы думаеце?” — працягвае Наталля Васільеўна. “На кропельку даж­джу, на сэрцайка, на лічбу два”, — наперабой гавораць дзеці. “На дарогах лужыны,  ну а мы з вамі не тужым, абуем на ножкі высокія боцікі, ды як скокнем! Па дарожцы пойдзем, дружна песеньку праспяваем! — заклікала педагог. — Дзеці, нам пара вяртацца ў дзіцячы сад. Да пабачэння, чароўны лес, поўны казачных цудаў! Па сцежцы мы гулялі, на палянцы паскакалі. Пасябравалі мы з табой, нам цяпер пара дадому!” На сваім цягніку дзеці прыбываюць у дзіцячы сад.

“Добры дзень, сонца залатое! Усміхнуліся нябёсы, выйшла сонца, і зазвінелі дзетак нашых галасы, — вітае педагог дзяўчынку, якая ўбягае ў музычную залу ў касцюме Сонейка. — Дзеці, давайце мы разам з Сонейкам патанцуем”. Усе водзяць карагод вакол Сонейка.

“Дзякуй табе, Сонейка, што ты прыйшло да нас і сагрэла сваімі промнямі. Нашы дзеткі хочуць расказаць табе прыгожыя вясновыя вершы, а ты ўважліва паслухай”, — сказала Наталля Васільеўна. Дзеці па чарзе чытаюць чатырохрадкоўі: “Милая певунья, // Ласточка родная. // К нам домой вернулась // Из чужого края. // Под окошком вьется // С песенкой живою: // “Я весну и солнце принесла с собою…”; “От полуденных лучей // Побежал с горы ручей. // И подснежник маленький // Вырос на проталинке. // Возвращаются скворцы // Работяги и певцы, // Воробьи у лужицы // Шумной стайкой кружатся. // И малиновка, и дрозд // Занялись устройством гнёзд: // Носят, носят в домики // Птицы по соломинке”;“Как это приятно — // Проснуться // И встать, // И синее небо // В окне увидать, // И снова узнать, // Что повсюду — весна, // Что утро и солнце // Прекраснее сна!”; “Кап да кап, и не до сна, // Постучалась к нам весна. // Зазвенел ручей игриво. // Вышел ежик: “Что за диво! // Хватит, звери, нам скучать, // Уж весну пора встречать!.

“Дзеці, нам Сонейка прыгатавала падаруначкі. Яны ў гэтай чароўнай сумачцы, — педагог раздае дзецям размалёўкі. — Дзякуй, Сонейка, табе за падарункі. Мы вельмі рады! Заўсёды свяці і радуй нас. А цяпер да пабачэння! Мы ведаем, што табе трэба ісці працаваць. Дзеці, памахаем Сонейку ручкамі! Да пабачэння!”


“Асноўная мэта, якая была пастаўлена мной на занятках па тэме “Вясна” (адукацыйная галіна “Дзіця і грамадства”), — стварыць святочную, спакойную і нязмушаную атмасферу, — гаворыць Наталля Васільеўна Лемяшэўская. — Я мяркую, што гэта ў мяне атрымалася: дзеці шчыра весяліліся, скакалі, бегалі, пляскалі ў ладкі і нават крыху сваволілі, але з гэтай нагоды я заўсёды гавару: “Не будзем знішчаць мудрацоў у дзецях-гарэзніках”.

Калі казаць пра сур’ёзныя праграмныя задачы, якія я перад сабой ставіла, то яны наступныя: фарміраваць уяўленні дзяцей аб зменах у прыродзе вясной; аўтаматызаваць гукі ў словах; разві­ваць увагу, выразнасць маўлення, памяць, уяўленне, рытміку рухаў; выхоўваць добрыя, беражлівыя адносіны да навакольнага свету, закладваць асновы экалагічнага выхавання, выхоўваць эмацыянальную спагадлівасць, дапытлівасць, уменне слу­хаць і чуць выхавальніка і дзяцей; даставіць дзецям задавальненне і ра­дасць, выклікаць яркія эмоцыі і добры настрой. І з гэтымі задачамі мы таксама справіліся. Дзеці замацавалі веды аб прыметах вясны, аб неабходнасці берагчы прыроду, папрацавалі над аўтаматызацыяй гукаў, уменнем выразна іх вымаўляць. Пад музыку выхаванцы выконвалі танцавальныя нумары, з якімі яны нядаўна выступалі перад мамамі на ранішніку, прысвечаным святу 8 Сакавіка. Сёння на занятках мы актыўна чыталі вершы. Гэта былі творы Наталлі Рыжовай, Алёны Гоманавай, Платона Варанько, Канстанціна Льдова, Георгія Ладоншчыкава, Ігара Мазніна, Ланы Луканавай.

Для развіцця памяці выхаванцаў я актыўна выкарыстоўваю ў адукацыйным працэсе завучванне вершаў з дапамогай малюнкаў-мадэлей. Кожны ты­дзень дзеці вучаць на па­мяць новы верш. Выкарыстоўваю на занятках АТММ і ТРВЗ, су-джок-тэрапію для развіцця дробнай маторыкі і маўлення, а таксама чыстагаворкі, прыказкі, загадкі, вершы, пальчыкавыя гульні і практыкаванні па тэмах, лагарытмічныя практыкаванні, лагапедычныя карткі. Сярод маіх настольных кніг сёння — “Развіццё маўлення ў гульнях і практыкаваннях” Ю.Кісляковай і М.Быліна, “Развіваем маўленне гуляючы” В.Кныш і І.Пілат, звяртаюся да дыдактычнага матэрыялу па сістэме карэкцыйнай работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту з агульным недаразвіццём маўлення Н.Нішчавай”.


Шмат увагі Наталля Ва­сільеўна ўдзяляе экалагічнаму выхаванню. У свой час яна абагульніла вопыт работы па экалагічнай адукацыі дашкольнікаў праз арганізацыю пазнання расліннага свету. Пад кіраўніцтвам педагога дзеці вырошчваюць кветкі, садавіну і агародніну ў групе і на тэрыторыі ясляў-сада. Любіць і берагчы прыроду дзеці вучацца падчас экскурсій. Педагог зрабіла дзіцячы атлас Івацэвіцкага раёна па тэме “Расліны”, аформіла альбомы “Родны край”, “Сучасны горад”, “Здабыткі нашых продкаў”, альбом лічылак і загадак і г.д. Выхавальніца ладзіць мерапрыемствы экалагічнага напрамку з актыўным удзелам баць­коў (“Баль кветак”, “Музей кветак”), арганізоўвае тэматычныя сустрэчы кветкаводаў сярод педагогаў і бацькоў, праводзіць майстар-класы і адкрытыя заняткі па экалагічным выхаванні для калег.

У цэнтры ўвагі педагога — фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у дашкольнікаў. Наталля Васільеўна вядзе ў са­дзе гурток “Юны ратавальнік”, з’яў­ляецца лаў­рэатам раённага фестывалю “Бяспечнае дзяцінства” ў намінацыях “Вуснамі дзіцяці” і “Работа з бацькамі”.

На працягу некалькіх гадоў Н.В.Ле­мяшэўская ўдзель­нічала ў эксперы­мен­тальнай рабоце, пры­све­чанай апрабацыі мадэ­лі педагагічнага суправа­джэння гульнявой дзейнасці дашкольнікаў. Педагог стварае і актыўна прымяняе сучасныя варыянты сюжэтна-ролевых гульняў (“Супермаркет”, “Служба ратавання”, “Салон прыгажосці” і інш.), якія фарміруюць у дзяцей першасныя сацыяльныя ролі і навыкі. Распрацавала майстар-клас па педагагічным суправаджэнні сюжэтна-ролевай гульні. Сёння напрацоўвае вопыт па выкарыстанні АТММ і ТРВЗ у развіцці звязнага маўлення дзяцей.

“Знаходзячыся побач з дзецьмі, мы, педагогі, пражываем адначасова і іх жыццё, самі становімся крыху дзецьмі, — адзначае Наталля Васільеўна. — Каб адпавядаць інтарэсам малых, каб знаходзіць з імі ўзаемаразуменне, я гляджу сучасныя мультфільмы, чытаю новыя дзіцячыя кнігі, каб іх герояў  выкарыстоўваць у гульнях з выхаванцамі. У сістэме дашкольнай адукацыі я працую 28 гадоў. З многімі былымі выхаванцамі працягваю кантакта­ваць. Некаторым з іх ужо па 26 гадоў! Яны заўсёды вітаюцца, калі ба­чаць на вуліцы, тэлефануюць, прыходзяць у госці, прыводзяць да нас сваіх дзяцей”.

Пасля перамогі на Рэспубліканскім конкурсе “Настаўнік года” Наталлі Васільеўне неаднойчы рабілі прапановы аб павышэнні па пасадзе, але яна адмаўлялася, бо любіць працаваць з дзецьмі.

 “Ад дзяцей заўсёды ідзе пазітыў, радасць, любоў, — гаворыць Наталля Васільеўна. — Спяшаюся і я падзяліцца з імі сваёй радасцю. А калі настрой не вельмі добры, прыйдзеш у сад, паглядзіш у добрыя вочкі дзяцей, усміхнешся ім — і твая ўсмешка адразу памножыцца ў разы, а на душы становіцца лягчэй. Люблю адкрываць для сябе ўсё новае, быць у творчым пошуку. З’яўляюся падпісчыцай і апантанай чытачкай “Настаўніцкай газеты”, шукаю ў вашым выданні артыкулы пра сваіх знаёмых, абавязкова тэлефаную ім, калі ўбачу, што пра іх напісалі. Прафесійнаму самаразвіццю спрыяе ўдзел у пасяджэннях клуба “Крыштальны журавель”, які аб’ядноўвае ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу педагогаў “Настаўнік года”. Дзякуючы пастаянным сустрэчам з калегамі, у мяне з’явілася шмат сяброў з розных куточкаў краіны”.

Надзея ЦЕРАХАВА.
Фота аўтара.