Ядзерную бяспеку абмяркуюць на глабальным саміце

- 11:46Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прапанаваў правесці глабальны саміт па ядзернай бяспецы ў Астане. Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што застаецца адкрытай перспектыва глабальнага саміту па ядзернай бяспецы.

“На некалькіх такіх форумах я ўдзельнічаў асабіста. Казахстан гатовы ініцыіраваць абнаўленне глабальнага саміту па ядзернай бяспецы, каб правесці яго тут, у нашай сталіцы — Астане”, — сказаў Нурсултан Назарбаеў, выступаючы на цырымоніі адкрыцця будынка Банка нізкаабагачанага ўрану МАГАТЭ ў Казахстане.

Першы саміт па ядзернай бяспецы праведзены ў Вашынгтоне ў красавіку 2010 года. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі 47 краін, з іх 38 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Акрамя таго, у саміце ўдзельнічалі кіраўнікі такіх міжнародных арганізацый, як ААН, МАГАТЭ, ЕС. На саміце абмяркоўваліся пытанні павышэння ядзернай бяспекі і праду-хілення пагрозы ядзернага тэрарызму, а таксама канкрэтныя захады, якія маглі б дапамагчы ў будучыні цалкам зрабіць бяспечным захоўванне ядзерных матэрыялаў.