Як дзіцячы сад № 9 Лепеля падтрымлівае статус «Школа міру»

- 13:23Образование, Школа мира

Першай у Віцебскай вобласці дашкольнай установай, якой быў прысвоены статус «Школа міру», стаў дзіцячы сад № 9 Лепеля, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Педагогі расказалі, як выхоўваюць у малышоў дабро, пазітыўнае стаўленне да свету, імкненне да супрацоўніц­т­ва і добрасуседства.

Нашаму садку 60 гадоў, ён невялікі, але вельмі ўтульны. Нядаўна ў будынку быў праведзены сучасны рамонт, — сустракае мяне загадчык Святлана Шкіндзер, якая працуе ва ўстанове каля 30 гадоў. — Памяшканні дзіцячага сада цалкам абнавіліся, і ў калектыву быццам выраслі крылы. У прыгожых сценах і працаваць хочацца прыгожа! Да статусу “Школа міру” мы ішлі свядома, вялікую ўвагу ўдзяляючы патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў, бо менавіта зварот да спадчыны свайго народа выхоўвае павагу да зямлі, на якой жыве дзіця, гор­дасць за яе. А веданне гісторыі свайго народа, роднай культуры дапаможа ім у далейшым з гордасцю адносіцца да гісторыі і культуры іншых народаў. Гэты пункт погляду падзяляюць і бацькі нашых выхаванцаў, якія з вялікім энтузіязмам рэагуюць на ўсе нашы пачынанні і актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі разнастайных творчых праектаў. Баць­коўская грамадскасць — гэта, як правіла, маладыя людзі, тыя, ад каго залежыць будучыня не толькі іх дзяцей, але і ўсёй краіны. Таму нам вельмі важна быць аднадумцамі ў выхаванні падрастаючага пакалення.

Выхаванцы старшай групы сустрака­юць гасцей у прыгожай форме — блакітнай пілотцы і камізэльцы з міратворчай сімволікай. Вось яны, юныя актывісты, з задавальненнем прывучаюцца да выканання няхай і невялікіх, але такіх карысных спраў. Напрыклад, могуць на раз-два зрабіць кармушку для птушак, пасадзіць кветкі або дрэва, стварыць паштоўку для дзяцей-сірот з прытулку, паўдзельнічаць у фотаконкурсе ўсмешак, намаляваць тэматычны малюнак, выканаць песню пра мір і родны край. У сэр­цах маленькіх міратворцаў пакідае незабыўны след наведванне памятных месцаў з ускладаннем кветак, стварэнне радаводаў і гербаў сваёй сям’і, напісанне лістоў міру дзецям з іншых устаноў адукацыі.

Чытайце матэрыял Надзеі ЦЕРАХАВАЙ у нумары “Настаўніцкай газеты” ад 31 сакавіка 2023 года.