Як зрабіць урокі працоўнага навучання неаднатыпнымі, расказаў настаўнік школы № 2 Беразіна Мікалай Дубовік

- 10:01Образование

Здагадацца, што ў майстэрні працоўнага навучання сярэдняй школы № 2 Беразіна гаспадарыць Мікалай Дубовік, вельмі проста: калі ў калідорах ціха і пуста, значыць, вучні ў майстэрні. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

У сярэдняй школе № 2 Беразіна Мікалай Дубовік вучыць дзяцей праца­ваць рукамі ўжо 11 гадоў. Пасля заканчэння Аршанскага індуст­рыяльна-педагагічнага вучылішча, у савецкія часы, малады спецыя­ліст Мікалай Якаўлевіч працаваў у сярэдняй школе № 4 Ковеля, а затым у Каменнаборскай сярэдняй школе Бярэзінскага раёна.

“Пасля я паступіў у Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.Шамякіна і прайшоў перападрыхтоўку па сацыяльнай педагогіцы, — расказвае пра сябе настаўнік. — Пасля таго як адпрацаваў некалькі гадоў у школе, перайшоў на пасаду сацыяльнага педагога, а пасля ўзначальваў СПЦ Беразіна. — Назіраючы доўгі час за дзеткамі, якія траплялі да нас у прытулак, зразумеў, што мне псіхалагічна цяжка бачыць гэтую рэальнасць. Таму 11 гадоў назад перайшоў працаваць у школу па сваёй спецыяльнасці”.

Разважаючы над тым, ці лёгка навучыць дзяцей працаваць рукамі, Мікалай Дубовік упэўнены, што ў многім усё залежыць ад настаўніка — не ад дзіцяці.

“Дзеці, якія жывуць у вёсцы, больш прыстасаваныя да жыцця, яны ўмеюць праца­ваць рукамі і не цураюцца гэтага, — працягвае настаўнік. — Безумоўна, у гарадс­кіх школах навучэнцаў таксама можна зацікавіць чым заўгодна. Галоўнае, каб у настаўніка было жаданне”.

У Мікалая Якаўлевіча заціка­віць вучняў атрымліваецца вельмі лёгка. Бачачы, якую прыгажосць стварае настаўнік, дзеці таксама просяць наву­чыць іх гэтаму. Дарэчы, штогод вучні Мікалая Дубовіка становяцца пераможцамі розных этапаў алімпіяды па працоўным навучанні. Не так даўно навучэнец 8 класа Ілья Голуб атрымаў на абласным этапе дыплом ІІІ ступені.

Чытайце матэрыял Наталлі САХНО ў нумары “Настаўніцкай газеты” ад 31 сакавіка 2023 года.