Ёсць пэўная дадатная дынаміка

- 10:20Інфармацыйная гадзіна, Рознае

У эканоміцы Беларусі адзначаюцца дадатныя тэндэнцыі, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка па выніках пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

“Ёсць ажыўленне ў эканоміцы, пэўная дадатная дынаміка, якая выяўляецца і ў тым, што ўдалося стрымаць інфляцыю. Мы бачым, што год скончыцца, як і запланавана не больш за 12 працэнтаў інфляцыі”, — сказаў Уладзімір Сямашка.

Выбудавана сістэма курсаўтварэння, якая дае магчымасць забяспечыць устойлівую работу прадпрыемстваў-экспарцёраў. Аднаўляецца прамысловасць, да канца года прамысловая вытворчасць павінна выйсці з рэцэсіі.
Уладзімір Сямашка адзначыў, што, нягледзячы на некаторыя эканамічныя цяжкасці, усе сацыяльныя пытанні вырашаюцца. Прапановы па ўдасканаленні сацыяльнай сферы, агучаныя на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, таксама будуць разгледжаны.

Віцэ-прэм’ер канстатаваў, што няма вострых пытанняў, звязаных з дзейнасцю індывідуальных прадпрымальнікаў. “Рабочая група па ІП пры Мінэканомікі актыўна папрацавала, і сёння няма напружання, асноўныя пытанні па прадпрымальніцтве, умовах работы зняты”, — растлумачыў ён. Астатнія пытанні па прымяненні ІП норм Указа № 48 “Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў” будуць вырашаны ў самы бліжэйшы час пасля прыняцця адпаведных нарматыўных актаў.