Педагагічная ніва Маларытчыны багатая на таленты. Сёння ва ўстановах адукацыі раёна працуе 821 педагог. 77 з іх працягваюць работу на пенсіі. У раёне налічваецца 371 ветэран педагагічнай працы.
Гордасцю сістэмы адукацыі з’яўляюцца заслужаныя настаўнікі. Сярод іх — Васіль Маркаў, Кацярына Серада, Раіса Прохарава, Яніна Наўрось, Ганна Анішчук, Яніна Крываблоцкая, Людміла Пішчык і Марыя Жыгалава. Нагруднымі знакамі “Выдатнік адукацыі БССР” і “Выдатнік адукацыі Беларусі” ўзнагароджаны 14 педагогаў раёна. Маладым педагогам Маларытчыны ёсць чаму павучыцца ў іх і што пераняць, каб выкарыстоўваць у рабоце ўсё самае перадавое і прагрэсіўнае.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.