Перагаворы па пытанні вызвалення палонных прайшлі з вялікім пачуццём адказнасці, паведаміў 7 снежня журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцін Сайдзік.
“У рабочай групе па гуманітарных пытаннях, як і раней, падрабязна абмяркоўваліся пытанні вызвалення асоб, якія ўтрымліваюцца ў сувязі з канфліктам. Група прадоўжыла гэтую работу з вялікім пачуццём адказнасці перад людзьмі, якія ўтрымліваюцца, і іх сем’ямі”, — сказаў Марцін Сайдзік.
Ён таксама адзначыў станоўчыя крокі, што былі зроблены па пытанні перадачы пісьмаў і пасылак людзям, якія незаконна ўтрымліваюцца, ад іх сем’яў.
7 снежня ў беларускай сталіцы прайшлі пасяджэнні рабочых груп па палітычных і гуманітарных пытаннях. Напярэдадні ж у Мінску адбылася сустрэча рабочай групы па пытаннях бяспекі.