Заўтра пачнецца выдача сертыфікатаў ЦТ

- 14:49Абитуриент

Сёння апошні рэзервовы дзень цэнтралізаванага тэсціравання, заўтра пачнецца выдача сертыфікатаў.

Як паведамляе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання ў пунктах яго правядзення абітурыентам пачнуць выдаваць з 24 ліпеня; тым, хто здаваў ЦТ у рэзервовыя дні, — з 29 ліпеня. Пры сабе трэба мець дакумент, які сведчыць асобу, а таксама пропускі па вучэбных прадметах.

Уступная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі стартуе ўжо ў суботу. Абітурыенты, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту (а таксама на платнай аснове, калі прадугледжаны ўнутраныя ўступныя іспыты), павінны падаць дакументы з 25 па 31 ліпеня. Для паступленняна ўмовах аплаты (без здачы ўнутраных іспытаў) дакументы можна падаваць з 25 ліпеня па 15 жніўня.

Галіна СІДАРОВІЧ.