Адзінаццацікласнік Ягор Лагішынец са Скокаўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна — адзін з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ, арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках Года гістарычнай памяці.
Такі вынік заканамерны. Не адзін год у сельскай установе адукацыі дзейнічае творчая група вучняў 9—11 класаў, якія пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Ларысы Віктараўны Лаўрэенка актыўна займаюцца даследчай дзейнасцю: старанна вывучаюць гісторыю малой радзімы па матэрыялах і дакументах з фондаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, а таксама па перыядычных і навукова-папулярных выданнях айчынных бібліятэк і музеяў.
Вынікі сваёй работы школьнікі неаднаразова прэзентавалі на розных конкурсах (“Мая краіна — сям’я”) і канферэнцыях (“З навукай — у будучыню”), па выніках якіх займалі прызавыя месцы: “Сістэма школьнай адукацыі Брэста і Брэсцкага раёна ў перыяд нямецкай акупацыі (1941—1944 гады)”, “Сістэма адукацыі на Брэстчыне ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1945—1955 гады)”, “Развіццё агульнаадукацыйнай школы БССР у 1944—1955 гадах (на прыкладзе Брэстчыны)”, “Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гадоў у гістарычнай памяці народа” і інш.
— Асаблівае месца ў даследчай дзейнасці займае вывучэнне вуснай гісторыі, якая можа даць грунтоўныя адказы на многія пытанні, звязаныя з побытам, традыцыямі і звычаямі, звязанымі з жыццядзейнасцю вяскоўцаў, — гаворыць Ларыса Віктараўна.
Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 27 снежня 2022 года.