Радкі з верша Яўгеніі Янішчыц “Гавары са мной пабеларуску” выбраны назвай Гомельскага абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з многіх раёнаў Гомельшчыны ўпершыню ў складзе журы. Яны сталі суддзямі разам з прадстаўнікамі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.
Раней членамі журы былі толькі выкладчыкі ўніверсітэта і абласныя трэнеры каманд па беларускай мове і літаратуры на заключным этапе. Сёлета арганізатары вырашылі, што настаўнікі з глыбінкі павінны мець уяўленне пра конкурс знутры. Некаторыя з іх самі рыхтавалі вучняў, але ж іх для аб’ектыўнасці вынікаў судзяць калегі.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі Петрыкава Алена Трухановіч — адна з тых, хто ўпершыню сярод членаў журы. Гаворыць, што да вучняў, якія потым прывозяць дыпломы з конкурсаў і алімпіяд, прыглядаецца ўжо з 5 класа:
— У настаўніка ёсць здольнасць заўважаць у дзецях адметнасці, схільнасці да таго ці іншага прадмета. Таму мы разам, з 5 да 11 класа, праходзім усе выпрабаванні. Наша дзесяцікласніца Ксюша Барысавец захапляецца мовай і пастаянна шукае нешта новае. Яна з дынастыі настаўнікаў, і ёсць шанс, што выбера выкладанне мовы ў якасці сваёй будучай дзейнасці.
Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 23 снежня 2022 года.