Змены ў эканоміцы цалкам спрыяльныя

- 11:00Інфармацыйная гадзіна

Эканоміка Расіі ўвайшла ў стадыю росту. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Дзмітрый Мядзведзеў, адказваючы на пытанні журналістаў пяці расійскіх тэлеканалаў у прамым эфіры.

“Змены ў эканоміцы, якія адбываюцца, цалкам спрыяльныя”, — заявіў расійскі прэм’ер. Паводле яго слоў, калі ў мінулым годзе эканоміка Расіі скарацілася на 0,2%, то па выніках гэтага года чакаецца рост ВУП на 2%.

“Лічба не велізарная, але яна адпавядае тэмпам росту ў развітых краінах”, — адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў. Ён таксама падкрэсліў, што ў Расіі ў гэтым годзе прагназуецца рэкордна нізкая інфляцыя — менш за 3%. Акрамя таго, адбыўся рост заработнай платы ў краіне ў рэальным выражэнні на 3%.

“Курс рубля з’яўляецца стабільным і прадказальным”, — дадаў Прэм’ер-міністр Расіі. Разам з тым Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што захоўваецца высокая залежнасць расійскай эканомікі ад рынку вуглевадародаў. На яго думку, задача правядзення структурных рэформ застаецца актуальнай.