Вылучэнне дэлегатаў — гэта пачатак Усебеларускага народнага сходу, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі перад пачаткам рэспубліканскай нарады ідэалагічнага актыву.
“Усебеларускі народны сход фактычна пачаўся, паколькі вылучэнне дэлегатаў для ўдзелу ў ім — гэта ўжо і ёсць сход. Гэта вызначэнне тых лідараў, тых, праблемных пытанняў, якія неабходна было б абмеркаваць, а таксама тых прапаноў, якія даюць магчымасць выбудаваць стратэгію развіцця Беларусі”, — сказаў Ігар Бузоўскі.
Ён адзначыў, што сход, які мае адбыцца, а таксама выбары ў парламент і ўжо агучанае Пасланне прэзідэнта парламенту і народу — гэта значныя стратэгічныя мерапрыемствы. Яны вызначаць далейшы ўклад у развіццё краіны ў эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай плоскасцях.
Акрамя таго, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта зрабіў акцэнт на тым, што цяпер аналізуецца згаданае пасланне. Пасылы, якія змешчаны ў пасланні, — гэта таксама падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу. “Тыя канцэптуальныя рэчы, якія закладзены ў ім, стануць асновай, у тым ліку для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе, стратэгічных падыходаў развіцця эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага”, — падкрэсліў Ігар Бузоўскі.