Увядзенне звання “Народны настаўнік Беларусі” дапаможа павысіць прэстыж высакароднай прафесіі педагога, адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці.
“Асаблівую ўрачыстасць нашай цырымоніі надае тое, што ў гэты дзень упершыню будзе прысуджацца званне “Народны настаўнік Беларусі”. Упэўнены, увядзенне новага ганаровага звання дапаможа павысіць прэстыж высакароднай прафесіі педагога і зацвердзіць яе высокі статус у грамадстве”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Званне народнага настаўніка Беларусі было прысвоена настаўніку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Валерыю Барашкову.