Зварачных спраў майстар

- 9:40Суразмоўца, Суразмоўца

Загадчык кафедры “Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці” Беларуска­Расійскага ўніверсітэта Артур КАРАЦЕЕЎ у свае 35 гадоў — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт і аўтар 12 патэнтаў, многія з якіх выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах.

У 2006 годзе Артур Алегавіч паступіў на машынабудаўнічы факультэт. Пасля на роднай кафед­ры прайшоў шлях ад студэнта, лабаранта і асістэнта да старшага выкладчыка, дацэнта і загадчыка кафедры, але пра ўсё па парадку.

— У старшых класах я вучыўся ў Магілёўскім абласным ліцэі № 3, дзе панавала навуковая атмасфера, мы пастаянна штосьці даследавалі. І калі паступіў у Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, то адразу быў настроены займацца нечым прыкладным. На першых курсах удзельнічаў у розных гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах па тэарэтычнай механіцы. А на 3 курсе на прапанову заняцца навукай адгукнуўся адным з першых, — расказаў Артур Алегавіч.

Так ён пачаў даследаваць зварку і роднасныя тэхналогіі. Спачатку вывучаў спосабы ціску, а на апошнім курсе канчаткова вызначыўся з напрамкам будучай работы — дугавой зваркай. Яго дыпломны праект называўся “Укараненне спосабу дугавой зваркі на аснове аргону пры вытворчасці каркасаў аўтобусаў МАЗ”, які прымянілі на Дзяржынскім эксперыментальна-механічным заводзе, дзе ён дазволіў істотна сэканоміць выдаткі вытворчасці.

— Я займаўся ўдасканаленнем спосабаў газавай абароны пры зварцы, павышэннем яе эфектыўнасці і замяшчэннем існуючых тэхналогій, бо гэта заўсёды актуальна і выклікала ў мяне павышаную цікавасць і ў магістратуры, і ў аспірантуры. У канцы 2017 года абараніў кандыдацкую дысертацыю “Тэхналогія дугавой зваркі канструкцыйных сталей з двухструменнай кааксіяльнай падачай кампанентаў абароннага газавага асяроддзя”, — патлумачыў А.Карацееў.

Яго жыццё амаль 15 гадоў звязана з навукай, і здрадж­ваць ёй вучоны не збіраецца. Да таго ж і матэрыяльна-тэхнічная база БРУ спрыяе заняткам навуковай дзейнасцю. На сённяшні дзень кафедра “Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці” — найбуйнейшы навуковы і адукацыйны цэнтр па зварцы ў Беларусі. На ёй функцыянуе Цэнтр сертыфікацыі і выпрабаванняў — адзіны ў краіне орган па сертыфікацыі персаналу зварачнай вытворчасці, зварачнага абсталявання, матэрыялаў, сродкаў абароны зваршчыкаў.

 

Чытайце матэрыял Вольгі Антоненкавай у нумары ад 24 студзеня 2023 года.