Пастаянныя экспазіцыі, прысвечаныя генацыду беларускага народа, адкрыліся адразу ў некалькіх навучальных установах Гомеля і Гомельскага раёна. Артэфакты для іх знойдзены падчас раскопак, якія вядуць байцы 52га асобнага пошукавага батальёна Міністэрства абароны ў Чонкаўскім лесе каля абласнога цэнтра.
Капаць разам з вайскоўцамі дазволена гомельскім кадэтам, расказвае настаўнік гісторыі Гомельскага кадэцкага вучылішча, кіраўнік пошукавага клуба “Пунсовыя пагоны” і кіраўнік рэспубліканскай пошукавай кадэцкай асацыяцыі ўсіх кадэцкіх сувораўскіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў Павел Дзенісенка.
— Мы адзінае грамадскае аб’яднанне, якое на тэрыторыі Гомельскай вобласці бярэ ўдзел у раскопках па расследаванні справы аб генацыдзе. Гэта трагічная старонка гісторыі, якую доўгія гады замоўчвалі. У 1944—1945 гадах былі складзены акты надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, але на гэтым усё спынілася. Толькі пасля ўзбуджэння Генеральнай пракуратурай Беларусі крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў кастрычніку мінулага года пачалося сур’ёзнае расследаванне. Высветлілася: месцаў, дзе былі масава знішчаны і пахаваны мірныя людзі, на тэрыторыі Беларусі велізарная колькасць.
Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 11 кастрычніка 2022 года.