Быць разам з дзецьмі ў сацыяльных сетках стала нормай для многіх педагогаў. Мы там, дзе нашы дзеці. Такая пазіцыя дазваляе аператыўна рэагаваць на праблемныя моманты, падказваць шляхі выхаду з іх, карэкціраваць паводзіны, пашыраць сацыялізацыю вучняў.
З мэтай павышэння прафесійных кампетэнцый класных кіраўнікоў і куратараў вучэбных груп у Гродзенскай вобласці арганізавалі агляд-конкурс “Класны кіраўнік у сацыяльнай сетцы”.
— Конкурсам ставілася задача актуалізацыі і выяўлення лепшага вопыту па выхаваўчай рабоце з навучэнцамі ў сетцы інтэрнэт, укаранення анлайн-форм метадычнай работы з педагогамі, забеспячэння пазітыўнага напаўнення інфармацыйнай прасторы, паспяховага ўзаемадзеяння ў ім навучэнцаў. Колькасць удзельнікаў на першым этапе (539) паказала зацікаўленасць і актыўную пазіцыю, разуменне важнасці гэтай работы педагогамі, — расказвае начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы ГрАІРА Алена Пятроўна Акімава.
Пачынаючы рэалізацыю праекта, настаўнікі гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы правялі апытанне ста вучняў ва ўзросце 12—14 гадоў, каб выявіць, колькі часу яны праводзяць у сацыяльных сетках. Пераважная большасць (88%) адказалі, што знаходзіліся там ад 30 мінут да 3 гадзін у дзень.
Чытайце матэрыял Надзеі Вашкелевіч у нумары ад 10 лютага 2023 года.