Пазітыўны настрой важны ў любым узросце, у любой сферы дзейнасці. Пазітыў у мысленні, пазітыў у справах — гэта тое, што стварае выдатную аснову для таго, каб дзіця вырасла гарманічным і шчаслівым чалавекам. З гэтай мэтай у яслях-садзе “Дубок” Астраўца быў праведзены месячнік пазітыўнага настрою.
Бацькі выхаванцаў, педагогі маглі задаць пытанні педагогу-псіхолагу ўстановы падчас работы гарачай анлайн-лініі “Тыдзень пытанняў і адказаў”. З выхаванцамі былі праведзены трэнінгавыя заняткі “У гасцях у добрага настрою”, на якіх яны зарадзіліся пазітыўным настроем, навучыліся лепш выказваць свае пачуцці і эмоцыі.
Сярод дзяцей была арганізавана выстава малюнкаў “Мая дружная сям’я”. Перад маляваннем з выхаванцамі была праведзена гутарка па тэме “Што такое сям’я?”. Дашкольнікі змаглі замацаваць свае веды аб членах сям’і, роднасных адносінах, даведацца пра значэнне сям’і ў жыцці кожнага чалавека. Работы атрымаліся вельмі маляўнічымі, пазітыўнымі. Кожнае дзіця з захапленнем расказвала пра свой малюнак, сваю сям’ю.
Трэнінг “Давайце “не гарэць” быў накіраваны на прафілактыку прафесійнага і эмацыянальнага выгарання педагогаў.
Ганна ПУЗЫРОВА,
педагог-псіхолаг ясляў-сада “Дубок” Астраўца.