Стаць фінансава дасведчаным

- 11:11Навіны рэгіёнаў

Пяцікласнікі Маларыцкай раённай гімназіі пабывалі на не зусім звычайным уроку, падчас якога спецыяліст па рабоце з банкаўскімі плацежнымі карткамі разлікова-касавага цэнтра № 15 у Маларыце філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Юлія Пстыга азнаёміла вучняў з асновамі фінансавай дасведчанасці. Заняткі праводзіліся з мэтай пашырэння ведаў пяцікласнікаў пра розныя напрамкі банкаўскай дзейнасці.

Разам з Юліяй Пстыга вучні разбіраліся, што такое банкаўская картка, банкамат, інфакіёск, крэдыт і інш. Пяцікласнікі даведаліся, чым займаюцца банкі і для чаго яны патрэбны, што такое валюта і грошы, як іх можна захоўваць і памнажаць.

Напрыканцы ўрока вучні паглядзелі відэаролік па асновах фінансавай дасведчанасці, атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі. Усе пяцікласнікі атрымалі ад банка кніжку “Твае першыя фінансы”.

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі.
Фота аўтара.