Галоўнае ўпраўленнне адукацыі Гомельскага аблвыканкама стала ініцыятарам стварэння відэароліка, у якім падкрэсліваецца ўдзячнасць работнікаў сферы адукацыі беларускім урачам, якія сёння змагаюцца з каранавіруснай інфекцыяй.
Як расказала дырэктар Гомельскага абласнога дома навучэнцаў і работнікаў прафесійнай адукацыі Ірына Кузьміцкая, на прапанову зрабіць такі ролік адразу ж адгукнуліся ўсе ўстановы адукацыі вобласці: каледжы, ліцэі і школы:
— Сам ролік мы зрабілі на працягу двух дзён. У пачатку менавіта супрацоўнікі нашай установы перадаюць сімвалічнае сэрца. А потым агульны флэш-моб удзячнасці сістэмы адукацыі Гомельшчыны нашым медыкам разгортваюць педагогі з розных мясцін. Дарэчы, гэты твор аб’яднаў літаральна ўсе раёны Гомельскай вобласці. Фотаздымкі нам дасылалі цэлы дзень, а потым мы знайшлі адпаведны музычны матэрыял і зрабілі мантаж. Галоўная ідэя: усе разам мы змагаемся з пандэміяй і разам павінны яе перамагчы.
Паглядзець ролік можна па спасылцы: https://yadi.sk/i/ffX6IbML-529MA.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.