Многія дзеці і падлеткі сёння робяць свае першыя крокі ў літаратурнай творчасці. Дарослыя ж імкнуцца стварыць умовы, каб гэтыя крокі станавіліся ўсё больш упэўненымі, каб гэты шлях прыносіў дзіцяці задавальненне і вёў да поспеху. З такой нагоды ў Чэрвеньскім раёне быў арганізаваны конкурс юных літаратараў.
Удзел у конкурсе прымалі аўтары розных узростаў. На першым, завочным, этапе былі выбраны 26 твораў, якія на другім этапе канкурсанты прадставілі на сцэне — дэкламавалі ўрыўкі са сваіх твораў.
У склад журы творчага спаборніцтва ўвайшлі настаўнікі мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі раёна, а таксама прадстаўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі пісьменнік Іван Паўлавіч Ярашэвіч.
Сярод навучэнцаў пачатковых класаў пераможцай стала Адаліна Канаплёва з Грабёнскага дзіцячага сада — сярэдняй школы. Лідарам ва ўзроставай катэгорыі, дзе спаборнічалі вучні 5 і 6 класаў, стала Марыя Савіч, якая вучыцца ў сярэдняй школе № 3 Чэрвеня. Настасся Кудзіновіч з Запольскай сярэдняй школы перамагла сярод вучняў 7—8 класаў. У найстарэйшай узроставай катэгорыі пераможцай прызнана Паліна Пятровіч, навучэнка сярэдняй школы № 4 Чэрвеня.
Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай атмасферы, каб кожны юны паэт ці празаік паверыў у сябе і сілу свайго таленту.
Дар’я РЭВА.
Фота прадастаўлена аддзелам адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама.