Аляксандр Лукашэнка “залатым” біятланісткам: “Вы здзейснілі сапраўдны подзвіг!”

- 10:47Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды краіны па біятлоне Надзею Скардзіна, Ірыну Крыўко, Дзінару Алімбекаву і Дар’ю Домрачаву з заваяваннем “золата” ў эстафетнай гонцы на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Дзякуй за цудоўны падарунак усёй краіне напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, — падзякаваў Аляксандр Лукашэнка. — Вы ажыццявілі нашы запаветныя мары, заваяваўшы першае для Беларусі алімпійскае золата ў самай прэстыжнай дысцыпліне біятлоннай праграмы”.

“Дзяўчаты, вы здзейснілі сапраўдны подзвіг! Кожная з вас змагла паказаць максімум у няпростых умовах, праявіўшы самаадданасць, вытрымку і найвышэйшае майстэрства”, — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў спартсменак з узнагароджаннем ордэнамі “За асабістую мужнасць”, а таксама прысваеннем Надзеі Скардзіна, Ірыне Крыўко, Дзінары Алімбекавай ганаровага звання “Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь”.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці трэнерскаму штабу і пажадаў усім моцнага здароўя, новых поспехаў.