Сярод мерапрыемстваў раённага цэнтра па рабоце з адоранымі навучэнцамі “Інтэлект”, які існуе на базе гімназіі № 1 Зэльвы, заўсёды ёсць мерапрыемствы эколага-біялагічнага кірунку. Нядаўна тут адбылася біялагічная карыда “Птушка года — 2016”.
Пачынаючы з 2000 года, грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” абвяшчае птушку года. У мінулым годзе гэта была вушастая сава. Гэты год праходзіць пад знакам чорна-белай качкі, ці звычайнага гогаля. Конкурс выклікаў вялікую зацікаўленасць у вучняў і педагогаў. Дзеці дэманстравалі глыбокія веды ў галіне арніталогіі, гаварылі аб ролі птушак у прыродзе і жыцці чалавека. Высокая эрудыцыя ўдзельнікаў была адзначана ў брэйн-рынгу. Своеасаблівы голас гэтай птушкі, яе гукі і крыкі паддаліся пазнаванню ўсіх удзельнікаў конкурсу. Супаставіць, як выглядае гогаль звычайны — самец і самка на малюнку — і сабраць асобныя часткі цела ў адзіную карцінку, стала самым складаны заданнем. Парадавалі ўдзельнікі членаў журы сваімі літаратурнымі творамі з біялагічным ухілам у конкурсе “Бурымэ”.
Мерапрыемствы ў рамках “Птушкі года” яшчэ толькі стартавалі. На працягу ўсяго 2016 года навучэнцаў у раённым цэнтры “Інтэлект” чакаюць займальныя конкурсы, экскурсіі, флэшмобы. Усе гэтыя мерапрыемствы дазволяць зрабіць гогаля звычайнага вядомым і незвычайным.
Таццяна ЧЭЧАТ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 Зэльвы.