Дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі стала Вольга Рыбаключава

- 10:10Новости

Дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі стала Вольга Рыбаключава. Міністр адукацыі Андрэй Іванец прадставіў калектыву новага кіраўніка, паведаміла карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

Раней Вольга Зайніеўна ўзначальвала Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі. Цяпер яна будзе займацца ўзмацненнем кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, курыраваць пытанні дзяржаўнай акрэдытацыі, ліцэнзавання і апастылявання.

“У рамках абвешчанага кі­раўніком дзяржавы 2024 года Годам якасці асноўны ўпор у дзейнасці Дэпартамента кантролю якасці адукацыі, несумненна, будзе зроблены на павышэнне якасці выканання асноўных задач: кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі і ажыццяўленнем дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяў­ляць адукацыйную дзейнасць.

Пры гэтым неабходна памятаць, што нацыянальны кан­тэкст кантролю якасці адукацыі фарміраваўся на працягу даволі доўгага часу, традыцыйна ўплываў на ўстойлівасць адукацыі на ўсіх узроўнях, забяспечваў яго эфектыўнасць і запатрабаванасць.

Зразумела, абапіраючыся на найбольш удалыя формы і метады кантрольнай дзейнасці, неабходна больш шырока ўкараняць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, пашыраць прафілактычны напрамак, звяртаць асаб­лівую ўвагу на змест адукацыі, умовы, вучэбныя выданні і тое, хто сёння ажыццяўляе педагагічную дзейнасць як ва ўстановах адукацыі, так і ў іншых арганізацыях”, — адзначыла Вольга Рыбаключава.

Вольга ДУБОЎСКАЯ
Фота Алега ІГНАТОВІЧА