У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi прайшоў майстар-клас “Харэаграфiчная творчасць: новыя прыёмы i метады навучання ў сучаснай дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi”.
Маштабны семiнар праводзiўся ў межах рэспублiканскага метадычнага аб’яднання педагагiчных работнiкаў харэаграфiчнай творчасцi. Яго кiраўнiк Анатоль Леанiдавiч Карповiч адзначыў: “Значную частку мерапрыемства заняў майстар-клас “Традыцыi i сучаснасць беларускага танца”. Сёння, на жаль, узровень народна-сцэнічнага танца паступова падае, iдзе засiлле сучаснай харэаграфii. I гэта не вiна педагогаў, умовы дыктуе час, а мы з’яўляемся заложнiкамi сiтуацыi. Бо калi мы аб’явiм мэтай навучання народны танец, у гурткi сёння мала хто прыйдзе”.
Патрэбны якасныя змяненні ў падыходзе да вывучэння гэтага харэаграфiчнага напрамку, лiчыць А.Л.Карповiч. Калі творча пераасэнсоўваць традыцыйны танец сродкамі эстраднай харэаграфіі, выкарыстоўваць якасную стылiзацыю, мяняецца i стаўленне да народнай творчасцi: “Тут усё залежыць ад нашых педагогаў — калi яны страчваюць цiкавасць да народнага танца, мы паступова страчваем галоўны пласт нашай культуры, нашы вытокi”.
Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 25 лістапада 2022 года.